Паважаныя калегі!
Савет маладых вучоных НАН Беларусі ў красавіку 2009 г. у г. Мінску арганізуе Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2009».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў і арганізацыі, зацікаўленыя навуковай дзейнасцю моладзі.
НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ КАНФЕРЭНЦЫІ
|
Гуманітарныя навукі
|
youthconf_hum@tut.by
|
+(375-29) 632-04-27
|
Вікторыя Уласевіч
|
|
Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі
|
youthconf_chem@tut.by
|
(+375-17) 263-81-19
|
Аляксандр Більдзюкевіч
|
|
Біялагічныя навукі
|
youthconf_bio@tut.by
|
(+375-17) 284-23-53
|
Алена Бабушнікава
|
|
Медыцынскія навукі
|
youthconf_med@tut.by
|
(+375-29) 628-94-07
|
Іван Аўгусціновіч
|
|
Аграрныя навукі
|
youthconf_agro@tut.by
|
(+375-17) 212-19-06
|
Марыя Байгот
|
|
Фізіка-тэхнічныя навукі
|
youthconf_ft@tut.by
|
+(375-29) 551-56-58
|
Андрэй Ляцко
|
|
Фізіка-матэматычныя навукі
|
youthconf_fm@tut.by
|
(+375-29) 752-07-98
|
Віталь Зубялевіч
|
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Артыкулы прымаюцца ад маладых вучоных ва ўзросце да 35 гадоў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі прадугледжаны арганізацыйны ўзнос у памеры:
30 тыс. бел. руб. для маладых вучоных Рэспублікі Беларусь;
50 тыс. бел. руб. для прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў;
20 дол. ЗША для замежных грамадзян.
Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Артыкулы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
http://nasb.gov.by/rus/publications/index.html адпаведных серый (Аграрныя навукі, Біялагічныя навукі, Гуманітарныя навукі, Медыцынскія навукі, Фізіка-матэматычныя навукі, Фізіка-тэхнічныя навукі, Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі).
Артыкулы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да разгляду прымацца не будуць!
Матэрыялы канферэнцыі, якія пройдуць дадатковае навуковае рэцэнзаванне ў НАН Беларусі, па рашэнні праграмнага камітэта, будуць апублікаваны ў дадатковым нумары часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», а таксама размешчаны на сайце Савета маладых вучоных НАН Беларусі.
У рамках канферэнцыі будзе праведзены форум студэнтаў і навучэнцаў «Першы крок у навуку – 2009».
Аргкамітэт канферэнцыі (+375-17) 284-26-42